Гродзенская мастачка Кацярына Забеліна наведала новы модны буцік Krikate House. Акрамя прыгожых інтэр'ераў і шырокага асартыменту Кацярына звярнула ўвагу на цану дэкаратыўнай ніжняй бялізны — 140 руб.

У буціку шмат «эпатажных рэчаў»

Буцік стаў новым месцам для гродзенскіх модніц, адзначыла ў сваім Instagram Кацярына. Гродзенка дадае, што ў краме ёсць і «эпатажныя рэчы». Напрыклад, шорты з паеткамі за 140 руб., якія нагадваюць ніжнюю бялізну.

Цэннік на шорты з паеткамі ў буціку Krikate. Скрыншот Hrodna.life з Instagram Кацярыны Забелінай
Цэннік на шорты з паеткамі ў буціку Krikate. Скрыншот Hrodna.life з Instagram Кацярыны Забелінай

Згодна з афіцыйным сайтам Krikate, кактэйльная сукенка з паеткамі абыдзецца ў 280 руб., аксесуар да іх у выглядзе здымных рукавоў каштуе 100 руб. Трэндавая спадніца «балон» каштуе 220 руб., футболка з прынтам — 170 руб. Кошт сукенак у выглядзе кімано вар'іруецца ад 300 да 320 руб.

Krikate House адкрыўся ў пачатку снежня

Прастора Krikate House адкрылася ў пачатку снежня ў гандлёва-офісным цэнтры на Вялікай Траецкай, 25. У гонар запуску буціка яго дырэктар, Кацярына Карлацяну, зладзіла шумную вечарынку, куды запрасіла мясцовых блогераў і мадэляў.

Прастору шоурума дызайнер выканала ў стылістыцы гранд-гатэля — у яркіх ружовых адценнях і з некалькімі «інстаграмнымі» зонамі.

Чытайце таксама: Як стваральніца брэнда Krikate дабралася да парыжскага тыдня моды