Парфюм-бар «Люстра» адкрыўся ў Гродне ў снежні на вул. Будзёнага, 30. Тут можна купіць нішавыя і люксавыя водары на распіў (так называюць куплю часткі парфумы з арыгінальнага флакона).

У асартыменце прадстаўлены водары з нішавай парфумерыі і ад вядомых брэндаў класа люкс. Ёсць як поўнапамерныя флаконы, так і водары ў разліў.

Асаблівую ўвагу ўладальнікі надалі прасторы. Яна зроблена ў стылі лофт. З ім дапамагала брэндынгавыя агенцтва GREAT.D. А са стварэннем бара — уладальнік першага ў Беларусі арома-бара Аляксандр Лейкоўскі.

У сацсетках уладальнікі раяць лепшыя жаночыя зімовыя водары і распавядаюць пра свае бэстсэлеры. Сярод апошніх — Baccarat, Tom Ford і Montale. Два грама парфумы каштуюць ад 20 да 50 рублёў.

Час працы:

  • ПН-ПТ: 11:00 — 20:00
  • СБ-НД: 11:00 — 18:00

Даступная дастаўка па Беларусі. Можна купіць сертыфікат ў падарунак. Таксама да 16 снежня крама праводзіць розыгрыш у гонар адкрыцця.