Новая забудова на вуліцы Яснапольскай. Фота: Instagram chameleon_grodno
Вуліцу Яснапольскую ў мікрараёне, які будуецца на месцы вайсковай часткі Фолюш перайменавалі. Зараз яна называецца ў гонар Івана Якубоўскага — савецкага маршала, які камандаваў танкавай ротай пры нападзе СССР на Польшчу ў верасні 1939 і ў савецка-фінскай вайне.
Рашэнне Гродзенскага гарадскога савета дэпутатаў ад 21 лістапада аб перайменаванні вуліцы з’явілася на Нацыянальным прававым партале. Вуліцу Яснапольскую перайменавалі ў гонар Маршала Савецкага саюза, двойчы Героя Савецкага саюза Івана Якубоўскага. На беларускай мове яна будзе называцца «вуліца Іва́на Якубо́ўскага», на рускай — «улица Ива́на Якубо́вского».
Рашэнне набыло моц з 4 снежня 2024 года.
Іван Якубоўскі нарадзіўся ў 1912 годзе ў вёсцы Зайцава, зараз Горацкі раён Магілёўскай вобласці. Скончыў сем класаў сельскай школы, быў сакратаром кустовай ячэйкі сельсавета, працаваў на цагельні, скончыў два курсы Аршанскага педагагічнага тэхнікума.
У 1932 годзе быў прызваны ў Чырвоную армію, скончыў Беларускую ваенную школу і Ленінградскія бранятанкавыя курсы. Камандаваў танкавай ротай падчас нападзення СССР на Польшчу ў верасні 1939 года ў складзе войскаў Беларускага фронту. Удзельнічаў у савецка-фінскай вайне 1939−1940 гг. З 1941 камандаваў танкавымі падраздзяленнямі,
ваюючы на розных франтах. Удзельнічаў у абароне Мінска, ваяваў у абложаным Магілёве, удзельнічаў у бітвах пад Сталінградам, Курскам і за Дняпро. Двойчы ўганараваны званнем Героя Савецкага Саюза.
Чытайце таксама: Акупацыя ці вызваленне? Што было ў Гродне ў верасні 1939 года: успаміны сведкаў
Пасля вайны Якубоўскі працягнуў службу ў савецкім войску. Камандаваў танкавымі часткамі, займаў ключавыя пасады, у тым ліку камандаваў Групай савецкіх войскаў у Германіі, Кіеўскай ваеннай акругай і Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі Варшаўскай дамовы. У 1967 годзе атрымаў званне Маршала Савецкага Саюза. Быў членам ЦК КПСС, дэпутатам Вярхоўнай Рады СССР і РСФСР. Памёр у 1976 годзе ў Маскве, пахаваны ў Крамлёўскай сцяне на Краснай плошчы. Вуліца Якубоўскага ёсць у Мінску, Магілёве, Воршы.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…