Навіны

Вялікую пляцоўку на Леванабярэжнай рыхтуюць пад кафэ

У Гродне выставілі на аўкцыён права размяшчэння нестацыянарнага аб’екта грамадскага харчавання на Леванабярэжнай. Пераможцу дастанецца амаль 100 квадратаў.

Падобна, гарадскія ўлады развіталіся з ідэяй размясціць у парку на Леванабярэжнай фудкорт са мноствам аб’ектаў - яшчэ ў 2022 на аўкцыён выстаўлялі сем пляцовак па 24,5 кв.м кожная. Зараз пад адно нестацыянарнае кафэ ў скверы аддаюць 94 ​​кв. м. Пераможца аўкцыёну мусіць забяспечыць адпаведнасць знешняга выгляду кафэ і летняй пляцоўкі патрабаванням адпаведнага нарматыва, зацверджанага Гродзенскім гарвыканкамам.

Пачатковы кошт за права арэнды — 417,36 рублёў. Каэфіцыент попыту, ад якога залежыць кошт арэнды, у першы год усталююць 0,9, у другі - 1,5, у трэці - 3. Пры гэтым у перыяд з кастрычніка па красавік ён будзе 0,5 — пры ўмове, што ўстанова не будзе працаваць. Таксама давядзецца заплаціць 1676,48 рублёў за графічны матэрыял па акце здачы-прыёмкі выкананых работ. Аўкцыён пройдзе 17 снежня.

Кафэ — частка праекта рэканструкцыі сквера

Ажывіць Леванабярэжную ў Гродне спрабавалі з 2019 года. Тады чыноўнікі абмяркоўвалі ідэю перанесці туды ўсе фудтракі горада. Там прапаноўвалі ладзіць канцэрты і мерапрыемствы, актывісты хацелі адправіць туды пракат электрасамакатаў, была нават ідэя пабудаваць на гэтым месцы «марскі рэстаран» з грузавых кантэйнераў.

Увосень 2024 пачалі распрацоўваць перадпраектную дакументацыю для рэканструкцыі сквера. Будаўніцтва плануюць пачаць у сакавіку 2025 года. Акрамя пляцоўкі для нестацыянарнага кафэ, у скверы хочуць уладкаваць аўтапаркоўку, аглядную і краявідную пляцоўкі, велапаркоўкі, забаўляльную пляцоўку для моладзі і гульнявую для дзяцей, разбіць алеі з лавамі і ўрнамі, усталяваць асвятленне і азеляніць тэрыторыю ўстойлівым газонам і каштоўнымі пародамі зеляніны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025