Пустуючы будынак майстэрняў на вуліцы Антонава прапануюць перарабіць пад офісы. Іх прададуць з аўкцыёна 27 студзеня 2023 года. Пачатковая цана будынка — 30,5 тыс. рублёў, паведаміў камітэт «Гроднааблмаёмасць».

На вуліцы Антонава прадаюць будынак майстэрняў: там могуць з’явіцца офісы
Будынак на вуліцы Антонава, які плануюць прадаць з аўкцыёна. Крыніца: region.grodno.by

Аднапавярховы будынак знаходзіцца побач з гандлёвым цэнтрам «Алмаз». Яго плошча — 157 кв.м. Дах з шыферу, падлога бетонная, пакрытая лінолеумам альбо керамічнай пліткай. Побач з будынкам ёсць асфальтавая пляцоўка плошчай 170 кв.м.

Там прапануюць зрабіць аб’ект адміністратыўна-камунальнага прызначэння.

Каму належыць будынак зараз

Майстэрні пабудавалі ў 1957 годзе на тэрыторыі Гродзенскага дзяржаўнага абласнога эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і моладзі.