Дзяцей у Гродне ставяць у СНС за палітычную актыўнасць бацькоў. У Гродне за «экстрэмізм» судзяць галоўнага рэжысёра тэатра лялек. Затрыманага ў Ваўкавыску Аляксандра Сезяня працягваюць судзіць за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 25 лістапада па 1 снежня.
«Экстрэмісцкая» інфармацыя
На тыдні экстрэмісцкімі прызналі:
- Telegram-суполку «ПП «Каменный Лог-Medininkai»,
- TikTok-канал «reformbynews»,
- TikTok канал «Вольны беларуc».
Так вырашыў суд Ленінскага раёна Гродна і суд Смаргонскага раёна.
Новыя «экстрэмісты»
Ігар Бацян, Ілля Нарышкін, Дзмітрый Голуб з Гродна 27 лістапада папоўнілі спіс «экстрэмістаў».
Затрыманага ў Ваўкавыску Аляксандра Сезяня працягваюць судзіць за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў
Працэс паводле арт. 19.11 ч. 2 КаАП вядзе Юрый Якімовіч у судзе Ваўкавыскага раёна 29 лістапада, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
Таксама затрыманы 13 лістапада Аляксандр падаў скаргу на арышт і заключэнне пад варту. Яе таксама разглядаюць у судзе Ваўкавыскага раёна.
Новы палітвязень
Максім Сандракула з Гродна 29 лістапада прызнаны палітзняволеным.
4 жыхароў вобласці судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў
Па арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць.» судзілі жыхароў Гродна, Воранава, Ваўкавыска, Карэліч.
Instagram блогера Vadimati прызналі экстрэмісцкім
Старонку блогера і былога палітвязня Вадзіма Ермашука ў Instagram прызналі экстрэмісцкай. Таксама экстрэмісцкімі сталі візуальны матэрыял і сам тэкст «ermashukvadimati». Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Гродна 27 лістапада. Вадзім прэвентыўна выдаліў свой акаўнт да пасяджэння суда.
Экстрэмісцкім могуць прызнаць сацсеткі папулярнага бегавога клуба Гродна
Чарговы суд «Аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі» прайшоў у Гродне 29 лістапада. Зацікаўленай асобай па ім праходзіць Аляксей Чамаданаў, стваральнік бегавога клуба і школы бегу Run4fu
Дзяцей у Гродне ставяць у СНС за палітычную актыўнасць бацькоў
Сем'і гродзенскіх дзяцей, чые бацькі былі затрыманыя пасля 2020 года, прызнаныя знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы. Вядома як мінімум аб двух такіх выпадках. Ставяць у СНС і тыя сем'і, дзе быў прыцягнуты толькі адзін з бацькоў.
Уладальніка s13.ru Сяргея Чабоцьку адправілі яшчэ на 15 сутак арышту
Сяргея Чабоцьку судзілі 22 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Гродна за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт.19.11 КаАП). Яго адправілі яшчэ на 15 сутак адміністрацыйнага арышту — гэта яго трэці тэрмін.
У Гродне за «экстрэмізм» судзяць галоўнага рэжысёра тэатра лялек
У судзе Ленінскага раёна Гродна судзяць Алега Жугжду. Верагодна, гэта галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога тэатра лялек — яго прозвішча даволі рэдкае. Працэс па арт.19.11 ч. 2 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пройдзе 26 лістапада. Суддзя — Наталля Горбач.