На Карла Маркса, 10 адкрылася чайхана «Халяль» — першае ў Гродне кафэ са стравамі з Цэнтральнай Азіі. Газета “Вячэрні Гродна” вывучыла асартымент і цэны ў новай установе.

Плоў, манты і чак-чак: што падаюць у “Халяль”

У чайхане падаюць некалькі відаў мантоў – традыцыйнай для сярэднеазіяцкай кухні мясной стравы. Ёсць з ялавічынай і гарбузом – чатыры манты абыдуцца ў 10 руб. Таксама ў «Халяль» ёсць супы з ялавічынай і баранінай – абедзве стравы па 5 руб.

Самса і чабурэк абыдуцца ў 3,5 руб., столькі ж каштуе порцыя пяльменяў. Ва ўсіх трох стравах у якасці начыння – ялавічына. Лаваш з традыцыйнай для Азіі печы – тандыра – каштуе 2,5 руб. Плоў з ялавічынай вагой у 350 грам абыдзецца ў 10 руб.

Ёсць ва ўстанове і салодкая выпечка. Чак-чак, смажанае ў фрыцюры цеста, каштуе 2 руб. Круасан са згушчонкай 3 руб., а пахлава – 4 руб.

Кафэ наведвалі да 200 гродзенцаў у дзень

Установу адкрыла сямейная пара з Узбекістана, якая жыве ў Гродне 24 гады. Сям’я Фуркату і яго жонкі Мажудзе ва Узбекістане валодае двума чайханамі на 500 пасадачных месцаў.

Па словах уладальніка, пасля адкрыцця кафэ яго штодня наведвалі 150 – 200 чалавек. Таксама гродзенцы заказваюць стравы на розныя ўрачыстасці.