Навіны

Палітвязень у ШІЗА, прысуд за «экстрэмізм», памілаванне гродзенца. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч 21 дзень быў у ШІЗА — ён непакоіцца пра сваё здароўе. Гродзенца асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі за «экстрэмізм». Палітвязня Сяргея Чыжа з Гродна вызвалілі па памілаванні. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 18 па 24 лістапада.

У Ваўкавыску судзяць затрыманага Аляксандра Сезеня

Затрыманага Аляксандра Сезеня судзяць за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Працэс па арт.19.11 ч. 2 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» вядзе Юрый Якімовіч у судзе Ваўкавыскага раёна.

Аляксандра затрымалі яшчэ 13 лістапада. У яго кватэры па вул. Гарбатава ў Ваўкавыску правялі ператрус.

Яго перавялі ў СІЗА турмы № 1 Гродна. Супраць яго распачалі крымінальную справу.

Аляксандр Сегень. Фота: «Вясна»

2 жыхароў вобласці судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

Па арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» судзілі двух жыхароў Навагрудка.

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч 21 дзень быў у ШІЗА

18 лістапада Мікалай Аўтуховіч, якога трымаюць у гродзенскай турме, выйшаў на сувязь са сваякамі пасля больш чым месяца маўчання. Ад палітвязня стала вядома, што ён адбыў 21 дзень у ШІЗА, дзе яму толькі зрэдку аказвалі медыцынскую дапамогу, хоць ён мае хранічныя захворванні, паведамляе «Свабода».

«Размова па тэлефоне была кароткай. Паспеў сказаць, што адчувае сябе „не вельмі“, бо 21 дзень прабыў у „санаторыі“. Так вязні там называюць ШІЗА. Яшчэ паспеў сказаць, што было вельмі холадна, толькі ў канцы тэрміну ў камеры адрамантавалі ацяпленне. Начамі, сказаў, наогул „катастрофа“, так было холадна», — распавяла крыніца са спасылкай на сваякоў Мікалая Аўтуховіча.

Паводле яе слоў, Мікалай Аўтуховіч скардзіўся на недахоп медыцынскай дапамогі. Ён збіраецца скардзіцца на ўтрыманне ў СІЗА і неаказанне медыцынскай дапамогі.

Мікалай Аўтуховіч падчас судовага працэсу. Фота: «Гродзенская праўда»

Новая «экстрэмісцкая» інфармацыя

На гэтым тыдні экстрэмісцкімі прызналі:

  • Instagram-акаўнт «bymapka»,
  • ТikTok-акаўнт «raisaom»,
  • TikTok-акаўнт «belsat.tv» и его логотип,
  • Tik-Tok-канал «Усё пра Гродна»,
  • Акаўнт у «Facebook» «Alex Pazniak»,
  • Акаўнт у Instagram «Alex Pazniak»,
  • Youtube-канал «Беларускі крок»,
  • Telegram-канал «БЕЛАРУСКІ КРОК»,
  • Telegram-канал «БЧБ Киберотряд».

Рашэнні вынеслі ў судах Ленінскага раёна Гродна і Лідскага раёна.

Гродзенца асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі за «экстрэмізм»

Верагодна, гэта Дзмітрый Голуб. Яго судзілі за каментары, якія ён пакінуў з лістапада 2019 года па студзень 2024 года ў чатах Telegram і на YouTube-канале і ўзбуджаў у іх нацыянальную, іншую сацыяльную варожасць і варажнечу, палічыў суд. Пра гэта паведамляе БелТА.

Таксама мужчына пакідаў каментары з абразамі супрацоўнікаў АУС, журналістаў, прадстаўнікоў улады, Аляксандра Лукашэнкі. У верасні 2020 года ён удзельнічаў у акцыях пратэсту. Яго асудзілі на чатыры гады калоніі агульнага рэжыму.

На прысуд, які вынес Гродзенскі абласны суд у судзе Кастрычніцкага раёна Гродна, запрасілі студэнтаў ГрДУ імя Я.Купалы.

Дзмітрый Голуб. Фота: БелТА

Палітвязня Сяргея Чыжа з Гродна вызвалілі па памілаванні

Васкрасенскі назваў пяць новых прозвішчаў палітвязняў, якія выйшлі на волю 7 лістапада, паведамляюць праваабаронцы.

Сяргея Чыжа затрымалі разам з жонкай Таццянай. На акцыі пратэсту яны ўдваіх неслі расцяжку. За паклёп на Аляксандра Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 КК суд прызначыў Сяргею тры гады «хіміі», а Таццяне — тры гады «хатняй хіміі».

Сяргей і Таццяна Чыж. Фота праўладных рэсурсаў

Пракуратура распачала крымінальныя справы за звесткі пра сваіх работнікаў у Telegram-каналах

Пракуратура знайшла у «экстрэмісцскіх» Telegram-каналах «Дзiкае Паляванне» і «Каратели Беларуси» звесткі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных пракурора Астравецкага раёна і двух работнікаў пракуратуры.

Узбудзілі крымінальныя справы за абразы пракурораў і незаконны распаўсюд звестак аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных (ч.3 арт. 203−1 і арт. 369 КК). Справу накіравалі ў СК.

Новыя «экстрэмісты»

Каблава Валянціна Сцяпанаўна з Ліды 22 лістапада папоўніла «спіс экстрэмістаў».

Пасля затрыманняў у Смаргоні некалькі чалавек застаюцца пад арыштам

Пасля затрыманняў у лістападзе і адміністрацыйных арыштаў у Смаргоні, калі пад «зачыстку» трапіла каля 12 чалавек, большасць з затрыманых выйшла на волю, адбыўшы прысуджаныя «суткі» па адміністрацыйных пратаколах. Але некалькі чалавек па-ранейшаму застаюцца за кратамі, паведамляе «Гарадзенская праваабарона».

Вядома, што пад арыштам застаецца вядомы грамадскі актывіст Юрый Кутузаў. Ён у следчым ізалятары Гродна. Мяркуючы па ўсім, на яго ўзбуджаная крымінальная справа. Па якім дакладна артыкуле — пакуль невядома.

Не выйшла з арышту і яшчэ адна з затрыманых — Марыет Валюк, па некаторых дадзеных яна знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Мінску. Верагодна, не выйшла на волю і яшчэ адна маладая дзяўчына, імя якой пакуль невядома.

Юрый Кутузаў. Фота: «Еўрарадыё»

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзілася 21 лістапада на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час вучэнняў можа быць абмежаваны рух. Падчас аперацыі могуць задзейнічаць ваенную і іншую спецтэхніку, а таксама ўвесці ўзмоцнены кантроль.

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы «Команда Путина. Народный Фронт». Цяпер ён жыве ў Расіі.

Аляксей Саўко ў Расіі. Фота: профіль блогера ў Instagram

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 1000 базавых велічынь (40 тыс. рублёў). Адпаведная інфармацыя з’явілася ў раздзеле «спецвытворчасць» Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь. Актывіст жыве ў Польшчы, прысуд яму вынеслі завочна.

Ежы Грыгенча. Крыніца: Facebook / Ежик Григенча

Блогер Vadimati з Гродна выдаліў Instagram — яго збіраюцца прызнаць экстрэмісцкім

Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук з Гродна 25 лістапада выдаліў свой акаўнт у Instagram. У сторыс днём раней ён распавёў, што яго збіраюцца прызнаць экстрэмісцкім і папрасіў ад яго адпісацца.

Vadimati. Фота: яго Instagram
Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025