Навіны

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы «Команда Путина. Народный Фронт». Цяпер ён жыве ў Расіі.

Цяпер Аляксей называе сябе прадзюсарам. У яго 570 тыс. падпісчыкаў у Instagram. Але акаўнт ён закрыў. У TikTok у яго — 6,8 мільёнаў. Відэа тут перастаў выкладваць у 2021 годзе. Пасты ў Instagram таксама сталі рэдкімі - 1−2 у год. Каментары ён закрыў.

Аляксей Саўко ў Расіі. Фота: профіль блогера ў Instagram

Аляксей нарадзіўся ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. Стаў вядомым дзякуючы TikTok — відэа там набіралі мільёны. Пазней пераехаў у Расію і стаў акцёрам серыялаў і кіно. Таксама яго называюць «самым нізкім качком» за яго заслугі ў спорце.

Чытайце таксама: «Кароль ЦікТока» Лёха Саўко прыехаў у Гродна і ўсюды сустракае прыхільнікаў

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025