Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда Путина. Народный Фронт”. Цяпер ён жыве ў Расіі.
Цяпер Аляксей называе сябе прадзюсарам. У яго 570 тыс. падпісчыкаў у Instagram. Але акаўнт ён закрыў. У TikTok у яго – 6,8 мільёнаў. Відэа тут перастаў выкладваць у 2021 годзе. Пасты ў Instagram таксама сталі рэдкімі – 1-2 у год. Каментары ён закрыў.

Аляксей нарадзіўся ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. Стаў вядомым дзякуючы TikTok – відэа там набіралі мільёны. Пазней пераехаў у Расію і стаў акцёрам серыялаў і кіно. Таксама яго называюць “самым нізкім качком” за яго заслугі ў спорце.
Чытайце таксама: «Кароль ЦікТока» Лёха Саўко прыехаў у Гродна і ўсюды сустракае прыхільнікаў


