На вул. Савецкая, 29 адкрыліся дзве ўстановы — «NEON» і «На Луне». У абодвух устаноў будзе амерыканская кухня, кальяны і PlayStation.

«На Луне»

Бар «На Луне» адкрыўся ў тэставым рэжыме ў пачатку лістапада. У меню — кальяны, кактэйлі і ежа. Ёсць паўнавартасныя стравы: салаты, бургеры, паста, дранікі. Стваральнікі запэўніваюць, што сабралі лепшых бармэнаў горада. Ёсць тры VIP-пакоі з кансолямі PS5. Запланаваны навагоднія карпаратывы.

Час працы:

ЧЦ, НД: 16:00 — 02:00

‎ПТ, СБ: 16:00 -05:00

 “NEON”

Таксама ў верасні паведамілі аб хуткім адкрыцці лаунж-бара «NEON». Абяцаюць розыгрышы, асобныя зоны з PlayStation, шырокі выбар кальянаў, асаблівыя «кампліменты» цудоўным дзяўчатам (што будзе не цудоўным, не ўдакладнілі). У бара ўжо з'явілася шыльда.

Час працы:

ПН-ЧЦ, НД 16.00-02.00

ПТ, СБ 16.00-05.00

Апісання бараў падобныя — магчыма, у іх адзін уладальнік. Аднак шыльды-розныя.

Чытайце таксама: У Гродне адкрыўся рэстаран, дзе падаюць ялавічныя хвасты і марскіх вожыкаў. Куды ісці, каб пакаштаваць далікатэсы?