У Гродне запланавалі бягучы рамонт авальнай залы ў Новым замку. Работы завершаць да канца снежня. У памяшканні з-за падмакання разбурылася частка паркета. Тынкоўка ўнутраных сцен абсыпаецца з-за грыбка.
Таксама адрамантуюць дзверы ў склеп. Там на драўлянай падлозе сцерлася фарба. На тынкоўцы ўнутраных сцен ёсць расколіны і сколы. На драўляных дзвярах з’явіліся сляды сколаў і адлушчвання лаку.
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей праводзіць дзяржзакупку. Па яе выніках сфарміруюць кошт работ, на якія сродкі возьмуць з абласнога бюджэту.
Чытайце таксама: У Гродне правераць бяспеку Замкавай гары — каб Стары замак не споўз у Нёман