Навіны

Пад Гроднам закрылі вузкакалейку — пакатацца зноў можна будзе вясной

Сезон экскурсій па вузкакалейцы побач з Гроднам скончыўся з-за надыходу халадоў. Увесну, «як толькі настане цеплыня», абяцаюць аднавіць работу вузкакалейкі, паведамляе заказнік «Азёры» ў сваім Instagram.

Мяркуецца, што вясной 2025 года можна будзе пракаціцца па экасцежцы «Запаведны шлях», якую адкрылі пасля аднаўлення ў верасні 2024.

Маршрут вузкакалейкі ў заказніку «Азёры» — адзіны ў Беларусі, які праходзіць праз асабліва ахоўныя тэрыторыі. Яго даўжыня — 10 км, на паездку ў два бакі сыходзіць 2,5−3 гадзіны. Вузкакалейная дарога пралягае праз лясныя балоты, дубровы і лугі, дзе жывуць рэдкія віды жывёл і птушак, і вядзе на Святое балота. Дрызіна развівае хуткасць да 20 км/г у залежнасці ад участку дарогі.

Па тэме: Як трапіць на экскурсію па вузкакалейцы ў заказніку «Азёры»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025