Інтэрнэт-сайт “s13.ru” і Telegram-канал «s13.ru — Новости Гродно» з’явіліся ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Гэта значыць, што за падпіску на іх наступіла адказнасць па арт. 19.11 КаАП. Іншыя сацсеткі – напрыклад, Instagram – пакуль бяспечныя.

Вядома, што рашэнне аб прызнанні экстрэмісцкімі прыняў суд Ленінскага раёна Гродна 25 кастрычніка.     

Таксама ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з’явіліся старонка ў “Одноклассниках” “s13.ru – новости Гродно и региона” і чатыры лагатыпа – з “Одноклассников”, на сайце, у Telegram-канале і проста літарнае спалучэнне. Такое рашэнне суд Ленінскага раёна Гродна прыняў 28 кастрычніка.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», рэдактара блога s13.ru Сяргея Чабоцьку затрымалі 23 кастрычніка. З таго ж дня сайт перастаў абнаўляцца, а 25 кастрычніка галоўнаму рэдактару прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Падставай для гэтага нібыта сталі здымкі ў архіўных артыкулах, на якіх быў нанесены лагатып іншага СМІ, прызнанага «экстрэмісцкім фарміраваннем».

Таксама гродзенскія суды прызналі экстрэмісцкімі каналы “Тётя Ира разрешила” і TikTok-акаўнт “nas97a”. Чуткі пра прызнанне экстрэмісцкім autogrodno.by пакуль не пацвердзіліся.

Чытайце таксама: