Яшчэ да з’яўлення публічнай інфармацыі аб прызнанні партала s13.ru экстрэмісцкім у гарадскіх чатах пачалі папярэджваць аб адказнасці. У чатах гродзенскіх школ і гімназій пагражаюць пастаноўкай дзіцяці на сацыяльна небяспечнае становішча — калі бацькоў прыцягнуць за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У чатах з’явілася паведамленне, у якім кажуць аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыяламі парталаў s13.ru і autogrodno.by.

Autogrodno.by ніяк не каментуе чуткі аб прызнанні яго экстрэмісцкім, рэгулярна абнаўляецца і не прысутнічае ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Праўда, s13.ru там таксама пакуль няма. Магчыма, спіс абновіцца ў панядзелак.

У чаце раяць адпісацца ад парталаў і прыбраць лайкі. Таксама паведамляецца, што ў выпадку прыцягнення па арт. 19.11 КаАП, школа або гімназія будуць праводзіць сацыяльнае расследаванне, па выніках якога дзіця могуць прызнаць змешчаным у сацыяльна небяспечным становішчы.

Партал s13.ru — адзін з самых буйных на гродзенскім медыярынку. Пасля выбараў 2020 года перастаў перадрукоўваць медыя, прызнаныя экстрэмісцкімі, і часам бяскрытычна рэпосціў праўладныя і дзяржаўныя тэксты. За двое сутак пасля прызнання экстрэмісцкімі матэрыяламі страціў дзясяткі тысяч падпісчыкаў у сацсетках. Уладальніка партала Сяргея Чабоцьку судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Чытайце таксама: