БелАЭС. Фота: з архіва Hrodna.life
Улады збіраюцца ацаніць дозы апраменьвання на насельніцтва, якое пражывае ў зоне назірання БеАЭС. Гэтыя дозы могуць быць сфармаваныя выкідамі і скідамі радыеактыўных рэчываў пры эксплуатацыі за 2023 год.
Беларуская атамная электрастанцыя праводзіць дзяржзакупку. На гэта вылучаюцца два месяцы — снежань 2024 і студзень 2025 года. На вывучэнне БелАЭС выдаткуе свае сродкі - 70 тыс. рублёў.
Калі і дзе станцыя паведаміць аб выніках ацэнкі, не паведамляецца.
БелАЭС адкрылі 7 лістапада 2020 года. 25 красавіка 2021 года ад імя работнікаў БелАЭС на сайце станцыі з’явілася паведамленне аб тым, што на працягу ўсёй будоўлі на аб’екце адбываліся аварыі і паломкі, сістэмы не адладжаныя да канца, гэта выклікае пастаянныя праблемы ў абсталявання, а рамонтныя работы праходзяць у небяспечных умовах. У Мінэнэрга тады заявілі, што сайт узламаны, а інфармацыя ў паведамленні — фэйк.
Чытайце таксама: Радыёактыўныя адкіды з БелАЭС могуць захоўваць у Астравецкім раёне
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…