На магіле гродзенца Міхаіла Шавельскага ўсталявалі помнік. У 2020-м годзе яго адлічылі з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У 2021 годзе хлопец з’ехаў з краіны, а ў 2022 — паехаў на вайну, каб дапамагаць украінскаму боку.
Міхаіл загінуў 10 кастрычніка 2022 года. На той момант яму быў 21 год. Хлопец быў парамедыкам у батальёне «Тэрор». Міхаіл спрабаваў дапамагчы параненаму таварышу, атрымаў раненне асколкам танкавага снарада і загінуў на месцы. Яго пахавалі ва ўкраінскай Вінніцы, на Алеі Славы Сабараўскіх могілак.


Чытайце таксама: Гродзенец загінуў на вайне ва Украіне. Раней яго выгналі з ГрДУ за палітыку