Бясплатны каворкінг для ўсіх ахвотных з’явіўся ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Triniti. Пакуль ён працуе ў тэставым рэжыме, але ў хуткім часе будзе афіцыйнае адкрыццё.

У каворкінгу змогуць працаваць фрылансеры, прадпрымальнікі, можна будзе праводзіць працоўныя сустрэчы. Навінамі аб прасторы падзялілася блогерка і маркетолаг з Гродна Shmakova ў сваім Instagram.

Прасторную пляцоўку пад каворкінг размясцілі на трэцім паверсе гандлёвага цэнтра. У прасторы будуць тры зоны: букросінг, зона для гульняў і шэсць сталоў у зоне каворкінгу. Ёсць таксама адгароджаная зона узроўнем ніжэй з канапай і крэсламі-мяшкамі.

На цяперашні момант гэта будзе адзіны бясплатны каворкінг у Гродне. Каворкінг з перагаворнымі пакоямі рознай ступені прыватнасці ад «Альфа Банка» працуе на Ажэшкі, 6А, але даступны толькі для бізнес-кліентаў банка. З 2020 года некаторы час у Гродне працаваў платны каворкінг на Маставой, 37 «Бізнес24». Зараз ён зачынены. У горадзе ёсць некалькі б’юці-каворкінгаў.

Чытайце таксама: У Triniti адкрыўся аутлет папулярнага еўрапейскага брэнда