Навіны

У Гродне склалі спіс са 100 сховішчаў, дзе можна схавацца падчас вайны

Пад зямлёй у Гродне знаходзіцца больш за 100 бамбасховішчаў. Схемы іх размяшчэння ў адкрытым доступе няма — «па зразумелых прычынах», заявілі ўлады. Але Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ужо стварыла спецыяльную базу з указаннем адрасоў сховішчаў - пры неабходнасці інфармацыю апублікуюць у СМІ і сацыяльных сетках.

У падземныя сховішчы простых гродзенцаў не пусцяць

Згодна з класіфікацыяй, існуе тры віды абарончых збудаванняў для людзей. Гэта сховішчы, абарончыя хованкі і супрацьрадыяцыйныя сховішчы.

У сваю чаргу па сваім прызначэнні сховішчы дзеляцца на чатыры класы: для тэхнікі і маёмасці, для абароны людзей, супрацьрадыяцыйныя і простыя ўкрыцці.

У асноўным у Гродне знаходзяцца сховішчы трэцяга класа, якія могуць абароніць ад звычайных сродкаў паражэння і радыеактыўных рэчываў, паведаміў «Гродзенскай праўдзе» начальнік аддзела арганізацыйнага забеспячэння дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Гродзенскага абласнога МНС Мікалай Дакучаеў.

Такія сховішчы знаходзяцца на прадпрыемствах, вытворчасць на якіх вядзецца і падчас вайсковых дзеянняў.

Таму ў выпадку небяспекі доступ да такіх сховішчаў маюць не ўсе. «У першую чаргу гэтыя сховішчы прызначаны для абароны працоўнага персанала. Ці здолеюць там схавацца простыя грамадзяне? Хутчэй за ўсё, не. Таму што на прадпрыемствы, якія, да прыкладу, вырабляюць якія-небудзь хімічныя рэчывы, староннім уваход забаронены», — дадае Дакучаеў.

Пункт сувязі ў адным з гродзенскіх бамбасховішчаў. Фота: «Гродзенская праўда»
Навучальны пакой у адным з гродзенскіх бамбасховішчаў. Фота: «Гродзенская праўда»

За 12 гадзін павінны ўмацаваць сховішчы і даставіць туды медыкаменты

Для простых гараджан адным з нямногіх варыянтаў сховішча стануць так званыя будынкі двайнога прызначэння — інжынерныя, грамадскія і камунальна-бытавыя памяшканні. «Гэта найніжэйшы клас ахоўнага збудавання, які дазваляе абараніць простых грамадзян ад аскепкаў. Збудаванні падвойнага прызначэння не асабліва адрозніваюцца ад ахоўных збудаванняў і знаходзяцца ў даступных месцах», — адзначае Дакучаеў.

У выпадку пагрозы на працягу 12 гадзін спецыялісты павінны прывесці памяшканні ў гатоўнасць: умацаваць сцены, замяніць дзверы, а шкляныя праёмы закласці мяшкамі з пяском. За гэты ж час будуць дастаўляцца запасы медыкаментаў, прадуктаў харчавання і вады. А каб людзям было прасцей знайсці сховішчы, на вуліцах з’явяцца спецыяльныя таблічкі і паказальнікі.

Па тэме: Як гродзенцам знайсці бамбасховішчы, калі яны засакрэчаныя

Таксама сховішчам можа служыць і звычайны склеп — іх таксама можна прыстасаваць пад ахоўнае збудаванне.

Гродзенскае сховішча ўмяшчае амаль паўтары тысячы чалавек

У адным з самых вялікіх сховішчаў у Гродне, якое належыць буйному гарадскому прадпрыемству, цягам ад аднаго да пяці дзён можа схавацца да 1200 чалавек.

Як правіла, такія аб’екты ўжо поўнасцю гатовы да эксплуатацыі. Там абсталявана сістэма вентыляцыі, дызельны генератар падае электраэнергію, працуе і супрацьпажарная сістэма. У сховішчах ужо захоўваюцца аптэчкі, тэлефоны і рэзервуары для вады з ёмістасцю да 12 тон.

У памяшканнях ёсць кабінет для медперсаналу, санвузлы, спецыяльны навучальны кабінет і пакой для прабываючых. Пры неабходнасці лішнюю мэблю адтуль прыбяруць, а замест яе з’явяцца нары для людзей.

Дзверы ў бамбасховішчы. Фота: «Гродзенская праўда»
Нары ў бамбасховішчы. Фота: «Гродзенская праўда»

Штогод такія аб’екты правяраюцца камісіяй. Вывучаецца герметычнасць збудавання, захаванне пажарнай бяспекі.

Аднак, паводле слоў беларускага журналіста і актывіста Валянціна Цішко, які жыве ва Украіне, у выпадку ваеннага становішча людзі карыстаюцца бамбасховішчам толькі першы час. «Ці трэба бегчы ў бамбасховішча? Я бачу, што большасць людзей ужо не бегае, бо часамі бомбасховішчы менш бяспечныя, чым твой будынак. У мяне ў будынку сцены — 90 см. Пашкодзіць такую сцяну можа толькі прамое пападанне. Калі будзе прамое пападанне ў бомбасховішча, хутчэй за ўсё, яно таксама не ўратуе», — распавядаў Валянцін.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025