Падчас ракетных удараў можна хавацца не толькі ў бомбасховішчах, але і ў падвалах дамоў, падземных пераходах і метро. Пра гэта сказаў міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Вадзім Сіняўскі, які да прызначэння на гэтую пасаду кіраваў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Прамысловыя прадпрыемствы таксама маюць адпаведныя закрытыя пабудовы. Па словах Сіняўскага, насельніцтва зможа ў іх схавацца.

Былы галоўны міліцыянт Гродна: “У Беларусі больш за 5000 месцаў, дзе можна схавацца ад ракет”
Выхады вентыляцыйных шахт сховішчаў у дварах на вуліцы Гагарына ў Гродне.

Колькі ў Беларусі закрытых пабудоваў, каб схавацца ад ракет?

Паводле словаў Сіняўскага, у Беларусі больш за 5000 разнастайных закрытых збудаванняў, якія можна выкарыстоўваць як схованку ў выпадку ракетных удараў. Міністр сказаў, што ў выпадку ўдару МНС зробіць «аператыўнае апавяшчэнне і будуць апавяшчаць людзей, дзе, калі, у якім рэгіёне можна спусціцца ва ўкрыццё для таго, каб быць абароненым ад гэтых рэчаў». Па словах міністра, МНС ужо зараз эфектыўна выкарыстоўвае SMS-рассылкі, таксама ў іх ёсць магчымасць выходзіць на FM-хвалях існуючых радыёстанцый.

Дзе бамбасховішчы ёсць у Гродне

Месцы, якія могуць абараніць людзей у выпадку надзвычайных сітуацый, называюцца афіцыйна не бомбасховішчамі, а «ахоўнымі пабудовамі» ці прасцей — «сховішчамі». Іх у горадзе каля сотні. Дзе яны знаходзяцца, жыхарам раскажуць толькі ў выпадку непасрэднай небяспекі. Да часу ікс інфармацыя засакрэчаная. «Каб праціўнік не пазнаў і не атакаваў менавіта туды». Пра некаторыя з іх, якія нам удалося адшукаць, мы пісалі.

Чытайце таксама: