Блогер Дзмітрый Сіўчык (Дзім Дзімыч), падапечны прадзюсарскага цэнтра «Флагман М’юзік», падаў у суд на актывістку Вольгу Бондараву. Пра гэта Вольга заявіла ў сваім Telegram-канале. Артыкул, у рамках якога будзе ісці разбіральніцтва, невядома.
— Друзья, Сивчик накатал на меня заявление в милицию🤪 Ну не дебил?😂, — напісала Вольга.
Бондарава абвінаваціла блогера і артыста ў ЛГБТ-прапагандзе, негатыўным стаўленні да сілавых структур і матывацыі да сацыяльна небяспечных паводзін. Дасталася і іншым падапечным Flagman Music.
Кампанія Flagman Music падавала іск да Вольгі Бондаравай аб абароне дзелавой рэпутацыі. Эканамічны суд Гродзенскай вобласці адмовіў у задавальненні іску. Абскарджанне ў Гродзенскім абласным судзе таксама не дапамагло.