Супрацоўнікі «Гродназелянбуда» прыбіраюць гаршчкі з кветкамі, каб расліны не загінулі ад халадоў. Зараз дэмантуюць «зялёную агароджу» ў парку Жылібера.
Зоны з вертыкальным азеляненнем летам 2024 знаходзіліся на Старым мосце і на агароджы парку Жылібера з боку вуліц Ажэшкі і Дзяржынскага. З мосту кветкі прыбралі ўжо ў канцы верасня. Агулам у гэтым сезоне ў Гродне ўсталявалі 35 тысяч гаршчкоў з кветкамі.


У «Гродназелянбудзе» адзначылі, што ў наступным годзе ў горадзе з’явяцца новыя віды раслін, зменяць і схему іх расстаноўкі. У наступным сезоне гродзенцаў хочуць здзівіць новым праектам па азеляненню горада, паведамляе Telegram-канал «Гродна Плюс». Маўляў, «гэта будзе абсалютная навінка».
Па тэме: Адкуль узялася ідэя кветкавага моста ў Гродне і чаму не атрымалася ідэальна?