Новым дырэктарам «Гродназелебуд» прызначылі Андрэя Сяманчыка. Да яго прадпрыемствам кіраваў Валеры Коўш.
Старшыня гарвыканкама Андрэй Хмель перадаў Андрэю Сяманчыку новае пасведчанне і падзяку за працу на папярэдняй пасадзе, паведамілі ў гарвыканкаме.
Да цяперашняга прызначэння Сяманчык быў начальнікам аддзела адукацыі Гродзенскага гарвыканкама. Яшчэ раней ён працаваў дырэктарам школы № 15, з 2017 года — дырэктарам школы № 39 у Альшанцы. У 2016 годзе быў старшынёй участковай выбарчай камісіі № 25 Гродзенскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі № 50.
Валерый Коўш кіраваў «Гродназелянбудам» больш за 14 гадоў.