Навіны

Лаўрэат Нобеля па медыцыне мае карані з Гродзеншчыны? Так, але не з таго раёну, які спачатку назвалі

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне Віктар Амброс мае беларускія карані. Пра гэта напісалі некаторыя беларускія медыі. Аднак узнікла блытаніна з лакалізацыяй яго паходжання. Спачатку радзімай продкаў Амброса назвалі Ашмянскі раён, а гэта памылка. Hrodna.life правёў фактчэк.

Як высветліў Hrodna.life, бацька сёлетняга нобелеўскага лаўрэата Лангін Амброс нарадзіўся ў вёсцы Дордзішкі, якая гістарычна належала да Ашмянскага павета. Сёння гэта Дордзішкі ў Смаргонскім раёне, непадалёк ад знакамітых Кушлянаў, дзе знаходзіцца музей-сядзіба Францішка Багушэвіча. Спачатку ж радзімай Лангіна Амброса называлі сучасныя Доргішкі ў Ашмянскім раёне, але гэта памылка.

Мапа 1986 года. У цэнтры добра бачныя Дордзішкі

Лангін Амброс з’явіўся на свет у лютым 1923 года і быў ахрышчаны ў касцёле ў Солах, да якога адносілася яго родная вёска. Падчас Другой сусветнай вайны ён быў вывезены на прымусовыя працы ў Германію, але пасля вызвалення амерыканскімі войскамі з часам апынуўся ў Злучаных Штатах.

На дадзены момант у вёсцы Дордзішкі захавалася некалькі дамоў. Магчыма, адзін з іх — дом, які некалі, а можа і зараз, належыць да сям'і Амброс. Гэтая прозвішча і цяпер сустракаецца ў Смаргонскім раёне. Напрыклад, у раёне ёсць індывідуальныя прадпрымальнікі з такім прозвішчам. Яны з высокай ступенню верагоднасці могуць быць далёкі сваякамі нобелеўскага лаўрэата.

Варта адзначыць, што вёска Дордзішкі таксама дала свету яшчэ адну вядомую асобу — Леанарда Чарняка, каталіцкага святара заходняга абраду і ўдзельніка беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя, які быў душпастырам і натхняльнікам многіх беларусаў.

Каму і за што далі Нобелеўскую прэмію 2024 па медыцыне?

Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне за 2024 год атрымалі амерыканскія навукоўцы Віктар Амброс і Гэры Раўкан за адкрыццё мікраРНК і яе ролі ў посттранскрыпцыйнай рэгуляцыі генаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025