Навіны

Уладальнікі кафэ ў Гродне змагаюцца з хітрунамі, якія маніпулююць зніжкамі

Гродзенскі рэстаран сушы Punk Roll усё лета змагаўся з тымі, хто прыходзіў да іх на тэрасу са сваёй ежай. А цяпер прыняліся за тых, хто замаўляе ў іх стравы на вынас, але застаецца ў зале. Усё з-за зніжкі ў 20%.

«Надта ўжо шмат людзей маніпулявалі»

Зварот да наведвальнікаў уладальнікі апублікавалі ў Instagram. Па іх словах, гэта вымушаная мера з-за зніжкі ў 20% на самавываз. Людзі замаўляюць стравы быццам з сабой, атрымліваюць на гэта зніжку, а пасля застаюцца есці ў самой установе і займаюць столікі.

«З-за такіх лайфхакераў і з-за таго, што ў нас у бары наўпрост моцна павялічылася колькасць наведвальнікаў з таго часу, мы сталі забараняць есці тое, што ты забраў у нас на самавываз, у нашай зале. Надта ўжо шмат людзей „маніпулявала“ на фоне гэтага. А калі на забарону ўскрыць пакет, ты скажаш, што гэта ж не „свая“, а ваша ежа — мы адкажам, што ў момант пакупкі ўсё, што ў цябе ў пакеце, стала тваім на 100% і мы на тваю ежу больш не прэтэндуем», — адзначылі ўладальнікі.

У кафэ абяцаюць, што калі раптам на вуліцы пачнецца незапланаваны дождж, а наведвальнік якраз узяў заказ, каб з’есці яго ў парку — выганяць нікога не будуць. «На першы раз, мы хутчэй за ўсё, (калі будзе такая магчымасць па напружанасці залы) прапануем перакласці твой заказ на талерку, каб ты не адчуваў сябе як на фудкорце ў ГЦ», — дадалі ўладальнікі.

Чытайце таксама: Кіроўца маршруткі з Гродна звярнуўся да тых, хто дае буйныя купюры — і выклікаў гнеў карыстальнікаў

Як да такой заявы паставіліся гродзенцы

У каментарыях пад публікацыяй большасць гродзенцаў падтрымалі ўладальнікаў Punk Roll. Аднак знайшліся і тыя, хто з-за правілаў установы патрапіў у непрыемныя сітуацыі. Напрыклад, Кацярына замовіла стравы на вынас і вырашыла дапоўніць заказ напоямі і сэтам ужо ў рэстаране. «Але тут мяне чакала расчараванне. Адміністратар забараніў нам зрабіць замову, улічваючы той факт, што ў нас у руках самавываз. Столікі вольныя былі! Не разумею, чаму не ўлічылі той момант, што мы будзем рабіць замову. Непрыемнае адчуванне пасля», — адзначыла жанчына.

Карыстальніца пад нікам grodnenka адзначыла, што ва ўстанове, дзе яна працуе, «турысты зрабілі заказ, а падчас чакання дасталі свае яйкі». «І на нашу ветлівую просьбу прыбраць, абураліся — ну мы ж турысты», — здзіўляецца яна.

Іншая ўдзельніца абмеркавання пад нікам devochka_with_persik лічыць, што ўладальнікі ўсё робяць правільна. «Людзі борзыя да жаху ў большасці сваёй. Няхай у вашай прасторы будуць выключна людзі вашага настрою», — пажадала яна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025