Навіны

ЛГБТ-асобы гуляюць свабоднa, міліцыі мала, але прыстойных кафэ няма. Мінчанін выказаўся пра Гродна — гродзенцы яму адказалі

Мастак з Мінска Уладзімір Шаркоў з’ездзіў у Гродна і выказаўся пра асаблівасці горада. Ён адзначыў, што ў Гродне ёсць натоўпы турыстаў, але прыстойных кафэ няма. Па горадзе, з яго словаў, вольна гуляюць ЛГБТ-асобы і амаль не сустракаюцца міліцэйскія патрулі. Выказванне Уладзіміра выклікала бурную рэакцыю гродзенцаў.

Уладзімір: «Няўжо ў Гродне няма прыстойных кропак харчавання?»

«Вярнуўся з Гродна ашаломлены. Натоўп турыстаў, але гэта чакана. А вось калі паесці раяць зайсці ў італьянскую піцэрыю, у кафэ „Адэса“, ды ў грыль-кафэ. Гэта спачатку збянтэжыла. Але калі рэкамендавалі наведаць кропку на вуліцы Ажэшкі, „Дранікі Гародні“ — збянтэжанасць узмацнілася. Няўжо ў Гродне няма прыстойных кропак грамадскага харчавання?», — пацікавіўся Уладзімір у Facebook-групе «Гродно».

Па словах мужчыны, рэкамендацыі яму давала «мясцовая жыхарка, што гандлюе сувенірамі на Савецкай».

Па Гродне гуляюць хлопцы ў калготках і амаль няма міліцэйскіх патрулёў

Уладзімір лічыць, што па вуліцах Гродна вольна гуляюць ЛГБТ-асобы. Такую выснову ён зрабіў таму, што ўбачыў на вуліцы Савецкай хлопца ў калготках. «Ну і побач з чыгуначным вакзалам у нядзелю раніцай пары трапіліся на вочы. Мабыць на рамантычны ўікэнд», — адзначыў Уладзімір.

Таксама мінчаніну падалося, што ў горадзе амаль няма міліцэйскіх патрулёў. «Толькі ўжо з’язджаючы на ​​адным са святлафораў прыстроілася ззаду патрульная машына. Ды і тая павярнула кудысьці», — дадаў мужчына.

Менш чым за суткі публікацыя Уладзіміра набрала больш за 100 каментароў — гродзенцы абурыліся.

«Бакст», «Госці» і «Стары Лямус» — куды гродзенцы раяць зайсці на абед

Частка каментатараў параілі мінчаніну якасныя на іх думку ўстановы. «Кавярняў шмат, а паабедаць месцаў не так ужо і шмат. Зараз мне падабаецца рэстаран „Бакст“ і „Каралеўскае паляванне“», — напісала Наталля.

Аляксандр дадаў, што «Госці» на Замкавай — добрая ўстанова. «Дарэчы ў „Старым Лямусе“ добра гатуюць і інтэр'ер утульны», — дадаў ён.

Аляксей лічыць, што ўсе месцы, якія раілі мінчаніну, маюць даволі неблагую кухню. «Прынамсі раней „Дранікі“ былі проста па-за канкурэнцыяй, вельмі смачна. Ну і піцэрыя, калі гэта пра „Форна“ ці „Напалі“ — таксама вельмі прыстойная ўстанова», — адзначыў Аляксей.

Гродна — ціхі горад, але нарад АМАПа сустрэць можна

Наконт патрулёў меркаванні гродзенцаў раздзяліліся. Напрыклад, Марына лічыць, што ў горадзе «ціха і спакойна» — таму і ў міліцыі няма вялікай патрэбы.

Андрэй згадвае, што ўлетку часта купаўся на возеры Юбілейным. «Там увесь час нарад АМАПа і ДАІ на ўездзе. Нават калі народа няма патрулююць», — адзначыў ён.

Гродзенцы не вераць, што па горадзе вольна шпацыруюць ЛГБТ-асобы

Накот тэмы, звязанай з ЛГБТ-асобамі, гродзенцы, у асноўным, выказалі здзіўленне. «Нічога сабе!» — напісала Аксана. Такой жа думкі прытрымліваецца і карыстальнік пад нікам Den. «ЛГБТ у Гродне? Да ну?» — не паверыў мужчына.

Агулам гродзенцы параілі Уладзіміру больш не прыязджаць у горад, або карыстацца больш праверанымі крыніцамі, чым парады прадаўшчыцы сувеніраў.

«Гэта калі з зайздрасці сваю лыжку гаўнеца трэба пакласці», — падсумавала Эла.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025