Кніга «Залатое зерне: казкі» выйшла ў выдавецтве «Gutenberg Publisher». У зборнік увайшло 10 аўтарскіх казак гродзенскага гісторыка Мечыслава Яна Супрона.
«Зборнік казак, які вы трымаеце ў руках, — гэта легенды і павер'і, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне ў маёй сям'і. Гісторыі, пачутыя ў маленстве ад вясковых бабуль і дзядуль, натхнілі мяне на напісанне гэтай кнігі», — распавёў аўтар выдавецтву «Gutenberg Publisher».
Ілюстрацыі для выдання таксама маляваў Мечыслаў Супрон.
Па тэме: Мечыслаў Супрон атрымаў прэмію за захаванне спадчыны Гродна
У кнізе — 100 старонак, больш за 50 ілюстрацый. Яна выйшла ў цвёрдай вокладцы. Яе ўжо можна замовіць праз сайт выдавецтва.

