Фота: Hrodna.life
Даражэй за ўсё беларусцы абышоўся шопінг у некалькі этапаў - разам 207 рублёў. Танней за ўсё — наведванне выставы ў Новым замку за 2 рублі і таксі за 2,6 рубля. Усяго на адпачынак у Гродне дзяўчына выдаткавала 513,47 рублёў. Яна вельмі здзівілася. «Думала, дзесьці 300 будзе», — напісала яна ў TikTok.
У суму ўвайшлі квіткі ў Гродна, пачастункі на стаянках, ежа ў рэстаранах і кафэ, наведванне турыстычных месцаў і шопінг.
Сума выйшла з улікам таго, што за кватэру на дзве ночы дзяўчына плаціла разам з мамай. На дваіх выйшла па 60 рублёў. За зваротную дарогу яна не плаціла — ехала на аўтамабілі.
Як звычайна, меркаванні каментатараў падзяліліся. Хтосьці за два дні ў Гродне аддаў 1000 рублёў. А хтосьці казаў, што дзяўчына за тры дні выдаткавала практычна ўсю яго зарплату.
Былі пытанні і да адпачынку. Каментатары перажывалі, што дзяўчына з’ездзіла ў Гродна проста паесці. Таксама ў каментарах дзівіліся цане на таксі, адкуль у Гродне ЦУМ і што на назіральную пляцоўку ўжо платны ўваход. Але карыстальнікі TikTok адзначылі, што можна выйсці з боку лесвіцы, а не ліфта — і не плаціць.
Чытайце таксама: «З Гродна з любоўю». Якія сувеніры прывезці з паездкі ў Гродна
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…