У Гродне з’явіўся новы спосаб ачысткі фантанаў. Раней супрацоўнікі прадпрыемства “Гарсвятло” злівалі ваду і ўручную прыбіралі смецце ў фантане. Толькі на адзін фантан сыходзіла пяць дзён.

“З пакупкай новага падводнага пыласоса працэс уборкі стаў прасцей і хутчэй. Прынцып працы такі ж, як і ў звычайных пыласосаў: смецце разам з вадой засмоктваецца і зліваецца ў каналізацыйны калодзеж”, – піша “Гродна Плюс”. 

Цяпер праца займае паўгадзіны. Таксама можна эканоміць ваду – амаль 350 літраў з усіх фантанаў у месяц.

Гродзенцы здзіўлены

На самай справе гэта звычайны водны пыласос, якім чысцяць басейны. На ozon.by яго можна купіць за 200-300 рублёў.

“Те на дачах бассейны пылесосом чистим уже лет 5, а тут только купили ?😮” – здзіўляецца карыстальнік у каментарах у Instagram.

Чытайце таксама: Будаўнічая тэхніка на Урублеўскага: пачалі дэмантаж чашы былога фантана