Сябры градзенскага журналіста Андрэя Мялешкі позна ўвечары выклалі фота з ім і ягонай дачкой у самалёце. А пазней — фота ўжо ў Варшаве ўначы 17 верасня. Ён паспяхова прызямліўся ў Польшчы.

На пытанні Hrodna.life пра планы і бачанне таго, што адбываецца, Андрэй коратка адказаў ужо ўначы, што іх пасадзілі на самалёт да Варшавы.

 — Андрэй Мялешка ў лятаку з дачкой! Мы ляцім у Варшаву. 20 гадзін трымалі чалавека з дзіцем, забралі тэлефоны, — напісаў яго калега Алесь Ляўчук.

Адвакаты прапанавалі кантакты на выпадак праблем з легалізацыяй і знаходжаннем у Польшчы. Яго падпісчыкі турбаваліся пра перанос рэйса і радаваліся, што журналіста ўсё ж адправілі ў трэцюю краіну, а не Беларусь.

Чытайце таксама: