Старэйшыя за 60 гадоў асобы цяпер могуць падаць дакументы на польскую візу на запрашэнне ад дзяцей і ўнукаў прасцей. Ва ўсіх візавых цэнтрах Польшчы ў Беларусі з 9 верасня анкеты ад такіх асоб пачалі прымаць без папярэдняй рэгістрацыі. Пра гэта паведаміў сайт візавых цэнтраў Польшчы.
Рашэнне тычыцца запрашэнняў, завераных у ваяводстве.
У ліпені аналагічныя змены ўвялі для ўладальнікаў карты паляка, старэйшых за 60 гадоў. Яна таксама могуць цяпер падаваць дакументы на візы без папярэдняй рэгістрацыі.
Яшчэ адна змена, якая ўступіла ў сілу ў верасні 2024 — адмянілі падачу дакументаў праз кур’ера. Цяпер гэта можна зрабіць толькі асабіста.
Трэба памятаць і пра геаграфічныя абмежаванні. Напрыклад, у візавыя цэнтры Гродна і Ліды могуць падаваць дакументы толькі тыя, хто зарэгістраваны ў Гродзенскай вобласці.