Кінатэатр "Чырвоная зорка". Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life.life
Па стане на вечар 4 верасня ў гродзенскіх кінатэатрах не прадалі ніводнага квітка на прэм’еру фільма «Культурный код». Яго паказваюць у кінатэатрах «Космас», «Чырвоная зорка» і «Кастрычнік». Прэм’ера пройдзе 5 верасня.
На наступныя дні таксама няма браняванняў.
Па сюжэце фільма «Культурный код» двое маладых студэнтаў выпускнога курса акадэміі мастацтваў: Ваня — аператар і Ліза — рэжысёр тэлебачання, атрымліваюць ад майстра курса творчае заданне зняць у якасці дыпломнай працы дакументальны фільм пра дзяржаўныя сімвалы Беларусі.
«Съёмка дипломного проекта оборачивается захватывающим и познавательным приключением для молодых героев, в одном из эпизодов фильма герои участвуют в автопробеге ко Дню Независимости республики на раритетном автомобиле, участвуют в акции „Споём гимн вместе“, посещают музеи и знакомятся с интересными экспертами-собеседниками», — можна прачытаць у афіцыйным апісанні фільма.
Фільм ідзе 36 хвілін. Яго называюць «дакументальным» і «сямейным». Рэжысёр — Кірыл Халецкі.
У 2023 годзе на прэм’ерны паказ фільма «На другом берагу» пра цяжкае жыццё беларусаў пад Польшчай выкуплялі ўсе квіткі. А вось на другі дзень ужо не было зацікаўленых у праглядзе. Кінакрытык Тарас Тарналіцкі ў размове з Hrodna.life звязваў гэтыя дзівацтвы з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу.
UPD 5 верасня. Як мінімум у адным кінатэатры цалкам выкупілі тры шэрагу месцаў.
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…
Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…