На вуліцы Замкавай стала менш парковачных месцаў: пластыкавыя слупкі-абмежавальнікі з’явіліся каля праездаў вакол Дому Быта. Абмежаванне павінна дапамагчы пазбегнуць затораў на вузкай праезджай частцы.
Слупкі ўстанавілі ў месцах, дзе і раней была забаронена паўроўка. Але кіроўцы не звярталі ўвагу на забараняльныя знакі і жоўтую лінію на бардзюры ды ўсё роўна пакідалі свае машыны. Цяпер прыпаркавацца каля Дому Быта такім чынам не атрымаецца.

На недахоп парковак у цэнтры горада звяртае ўвагу NewGrodno.by. Выданне адзначае, што нават самая вялікая ў цэнтры пляцоўка на вуліцы Вялікай Троіцкай у працоўныя дні цалкам занятая.
Дзе яшчэ ў Гродне нядаўна ўсталявалі слупкі-абмежавальнікі
У канцы жніўня слупкі паставілі і на вуліцы Паўлоўскага каля музычнай школы. Лічыцца, што дзякуючы слупкам людзі не будуць пакідаць свае машыны каля новага пешаходнага пераходу.
