Навагрудскі замак. Травень 2024. Фота: Яндэкс Карты
Увайсці бясплатна на тэрыторыю замка ў Навагрудку цяпер нельга — дарогу перагарадзілі жалезнай брамай з замком. З’явіўся час працы і выхадны дзень, у які замак зачынены. А паслухаць экскурсію можна будзе толькі ад акрэдытаваных экскурсаводаў.
Уваход на замак цяпер магчымы з аўторка па нядзелю, з 10.00 да 17.30. У панядзелак тэрыторыя замка зачынена. Цану вызначылі сімвалічную — 1 руб. з чалавека. Аплаціць можна толькі наяўнымі. Для дзяцей да сямі гадоў уваход бясплатны. Пра новаўвядзенні паведаміў Турыстычны інфармацыйны цэнтр у Навагрудку.
З’явіліся і абмежаванні для экскурсаводаў. Цяпер праводзіць экскурсію ў Навагрудскім замку могуць толькі супрацоўнікі мясцовага гісторыка-краязнаўчага музея або асобы, якія атрымалі атэстацыю ад Нацыянальнага агенцтва па турызме. Пры гэтым яны мусяць мець пры сабе раздрукаваны спіс атэставаных тэм, сярод якіх будуць тэмы пра Навагрудак.
Тэматычная экскурсія ад Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея пад назвай «Вачамі каралевы Марты» абыйдзецца ў 35 руб.
Па тэме: Як новы закон «Аб турызме» рэгуліруе працу экскурсаводаў
Telegram-канал «MayDay.Team» нагадвае, што сёлета Турыстычны інфармацыйны цэнтр у Навагрудку падпісаў пагадненні з расійскай Асацыяцыяй тураператараў Паўночнага-Захаду, Пскоўскім інфармацыйным цэнтрам і Калінінградскай вобласцю. У цяперашнім сезоне практычна ўсе турыстычныя матэрыялы былі выдадзены толькі на рускай мове, а змест экскурсій, паводле інфармацыі канала, перапісалі пад расійскія гістарычныя клішэ. У верасні ўсе беларускія турыстычныя інфармацыйныя цэнтры рыхтуюцца да ўдзелу ва Усерасійскім з’ездзе турцэнтраў у Ніжнім Ноўгарадзе.
У гарадской прасторы Навагрудка таксама стала больш савецкага. У школе № 7 адкрылі музей «Назад у СССР». А падчас святкавання 980-годдзя горада ў жніўні выступаў рэпер Серёга, які падтрымлівае Пуціна, Лукашэнку і ідэю «рускага свету».
Глядзіце таксама: Як будзе выглядаць цэнтральная вежа Навагрудскага замка пасля рэканструкцыі
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…