Інцыдэнт адбыўся 20 жніўня, калі па ўсёй Гродзенскай вобласці ішлі моцныя ліўні з навальніцамі. Жыхарка аднаго з дамоў па вуліцы Стэфана Баторыя патэлефанавала ў міліцыю і паскардзілася, што ў пад’ездзе знаходзяцца людзі. Яны не рэагавалі на яе заўвагі і не хацелі сыходзіць.
Міліцыя высветліла, што невядомыя хацелі проста перачакаць навальніцу, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.