Спадчына

У двары Крэўскага замка выявілі падмурак невядомай раней пабудовы

У час вывучэння двара Крэўскага замка археолагі знайшлі каменны падмурак невядомай раней канструкцыі. Спецыялісты мяркуюць, што гэта можа быць частка моста.

Дэталі пацвярджаюць, што там быў мост

Зараз археалагічныя работы вядуцца на ўчастку побач з малай брамай на паўднёвай сцяне замка. Падчас раскопак археолагі заўважылі фундамент, які, хутчэй за ўсё, належыць замкаваму мосту — ён вёў ад малай брамы ва ўнутраны двор.

«Лінія падмурка цалкам адпавядае канфігурацыі моста. А ў гэтым месцы знаходзілася замкавая сажалка, таму і была неабходнасць узводзіць каменны падмурак», — паведаміў БелТА навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, кандыдат гістарычных навук Алег Дзерновіч.

Што яшчэ знайшлі падчас раскопак

Звонку ад падмурка грунт пакрыты пластом суглінку, а ўсярэдзіне захаваліся драўляныя канструкцыі.

«Сярод знойдзеных артэфактаў - фрагменты керамічных рыштункаў XVI-XVII стагоддзяў, а таксама нумізматычны матэрыял канца XVI — сярэдзіны XVII стагоддзя. Сярод досыць рэдкіх знаходак — пацерка, зробленая са срэбнай манеты часоў Стэфана Баторыя, якая была сагнутая», — дадаў Дзерновіч.

Па тэме:

Як аднаўляюць Крэўскі замак

Руіны Крэўскага замка маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння. Гэта адзін з найстаражытнейшых замкаў на тэрыторыі былога ВКЛ.

Толькі ў 2016 годзе Крэўскі замак трапіў у спіс з трох дзясяткаў помнікаў даўніны, якія патрабуюць неадкладнай дапамогі і выдаткі на захаванне якіх ускладаюцца на дзяржаўны бюджэт. Агулам было ўкладзена каля паўмільёна долараў, аднак нерэгулярнасьць траншаў пастаянна пасоўвала запланаваныя тэрміны аднаўлення і кансервацыі. У 2019 годзе замак наогул часова заставаўся без фінансавання.

Кансервацыю дзвюх сценаў завяршылі ўлетку 2021 года, таксама там усталявалі браму. Тады ж замак афіцыйна адкрылі для турыстаў. Архелагічныя даследаванні на замку працягваюцца дагэтуль.

Увесь гэты час захаванню і вывучэнню спадчыны Крэва дапамагаў фонд «Крэўскі замак». Але ў 2023 годзе ўлады яго ліквідавалі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025