Горад

Ушчыльненне цэнтра Гродна: на Урыцкага з’явіцца новы будынак. Што там будзе?

Усутыч з будынкам па Урыцкага, 14 узвядуць двухпавярховы будынак. Там размесцяць гандлёвую залу для нехарчовых тавараў і адміністрацыйныя памяшканні.

Будынак плануюць падключаць да інжынерных сетак. Як альтэрнатыву разглядаюць уладкаванне ў ім міні-кацельні, піша Urban Hrodna. На прылеглай тэрыторыі зробяць сцежкі, азеляненне і паркоўку на чатыры машынамесцы. Асноўны пад’езд будзе ў боку Урыцкага, уваход для наведнікаў размесцяць з заходняга фасада будынка.

Архітэктурны выгляд новага збудавання звяжуць з прылеглай шараговай гістарычнай забудовай, да якой адносіцца і Урыцкага, 14. Участак уваходзіць у зону аховы гістарычнага цэнтра Гродна.

Зараз на месцы будучага будынка праход з Гараднічанcкай на Урыцкага. З іншага боку ад Урыцкага, 14 знаходзіцца невялічкая пабудова незвычайнай формы — былы бар «Бочка». У доме № 18 працуе дзіцячая крама «Шустры Вожык».

Грамадскія абмеркаванні справаздачы аб уплыве будоўлі на навакольнае асяроддзе (АУНА) і сход па ёй запланаваныя на перыяд з 16 жніўня па 11 кастрычніка 2024 года. Дзяржаўную экалагічную экспертызу праект мусіць прайсці з 16 верасня па 12 лістапада. Рашэнне па дзейнасці прымуць з 16 кастрычніка па 27 снежня.

Забудова Урыцкага

Пра планы прадаць пад забудову ўчастак каля дома на Урыцкага, 14 стала вядома ў лістападзе 2022 года. Аўкцыён адбыўся 14 сакавіка 2023 года, участак купіў гродзенскі мэблевы холдынг. Паводле ўмоў, там мусіў з’явіцца будынак грамадскага прызначэння.

Зараз замоўца будоўлі пры Урыцкага, 14 — ТАА «ЗКВ Флагман». Асноўны від дзейнасці фірмы пазначаны як бухгалтарскі ўлік і кансультаванне па падаткаабкладанні.

У тым жа двары каля Гараднічанскай, 23А плануюць пабудаваць яшчэ адзін будынак грамадскага прызначэння. Участак прадавалі з аўкцыёна вясной 2023 года больш чым за 20 тыс. рублёў (€ 6,3 тыс.).

Побач з участкам размяшчаецца будынак па адрасе Гараднічанская, 23. Дом 1890 года пабудовы адрэканструявалі і здалі ў эксплуатацыю ў 2020 годзе. Зараз памяшканні будынка здаюць у арэнду, таксама там адбываюцца выставы гродзенскіх мастакоў.

У пачатку вуліцы збудавалі амаль дакладную копію дома, які знеслі ў 2010 годзе. Там размясцілі гатэль.

Апошнія запісы

На «Марафон адзінства» ў Лідзе выдаткавалі як мінімум € 56 000 з бюджэту

Удзельнікаў акцыі "Марафон адзінства" прывезлі ў Ліду, рассялілі і пакармілі. А заплацілі за гэта беларускія…

14 студзеня 2025

У Гродзенскай вобласці вярнулі «кавідны» збор за перасячэнне мяжы

Збор за перасячэнне мяжы, як і раней, складае адну базавую велічыню - з 1 студзеня…

14 студзеня 2025

Былы палац апошняга караля Рэчы Паспалітай у Панямуні за паўгода патаннеў у 10 разоў

За частку былой загараднай рэзідэнцыі Станіслава Аўгуста Панятоўскага, апошняга караля Рэчы Паспалітай, просяць усяго ад…

14 студзеня 2025

У 2025 годзе ў Гродне будуць арыентавацца на турыстаў з Расіі і Кітая

Са студзеня па кастрычнік 2024 года Гродзенскую вобласць наведала больш за 800 тысяч турыстаў. Самымі…

13 студзеня 2025

Азотаўцам пагражаюць звальненнем за пранесеныя на завод тэлефоны

Пры праверках на дзяжурствах на святы і выхадныя ў супрацоўнікаў «Гродна Азот» знайшлі недазволеныя тэлефоны…

13 студзеня 2025

Аўтуховіч у ШІЗА, суд за салідарнасць, палітвязень на волі. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Мікалая Аўтуховіча перад Новым годам змясцілі ў ШІЗА. Жыхара Слоніма судзяць за атрыманне замежнай дапамогі.…

13 студзеня 2025