У Гродне за дзяржздраду будуць судзіць поўнага цёзку былога дырэктара шклозавода. Загінуў баец палка Каліноўскага – паляк з беларускімі каранямі. Гродзенцаў прызналі былымі палітвязнямі. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 12 па 18 жніўня.

Палітвязень Дзяніс Івашын сапраўды быў у ШІЗА

“Нарэшце да маці прыйшла паштоўка ад Дзяніса Івашына, датаваная 8 жніўня. Шляхам нескладаных падлікаў можна вылічыць, што паміж папярэднім і новым пасланьнямі прамінула 15 дзён, якія складаюць роўна максымальны на дадзены момант пэрыяд зьмяшчэньня вязьняў у ШЫЗА”, – напісала яго жонка Вольга.

Дзяніс напісаў, што ў парадку і атрымаў шмат лістоў.

Дзяніс Івашын. Фота: novychas.by
Дзяніс Івашын. Фота: novychas.by

Суполку “Пагоня Гродна” прызналі экстрэмісцкім фармаваннем

Фарміраваннем МУС 13 жніўня прызнаў арганізацыі “Пагоня Гродна” і “Free Belarus Women”, а датычным да кіраўніцтва – 38-гадовага Дзяніса Чашчавіка. Усяго фарміраваннем прызналі 11 суполак і акаўнтаў у Facebook, Instagram і Telegram.

Дзяніс Чашчавік
Дзяніс Чашчавік. Фота: linkedin.com

Новая “экстрэмісцкая” інфармацыя

TikTok-акаўнт “belarus_bez_lukachenko” і яго лагатып прызнаў экстрэмісцкім суд Лідскага раёна 8 жніўня. А 13 жніўня – ТікТок-акаўнт “shchyra_kazhuchi” і яго лагатып.

Новыя палітвязні

Вольга Куранчык і Андрэй Жалкоўскі з Гродна 13 жніўня прызнаны былымі палітвязнямі. Праваабаронцы патрабуюць іх рэабілітацыі.

Новыя “экстрэмісты”

Вур’е Міхаіл Аляксандравіч, Чарапок Паліна Антонаўна, Багдановіч Вольга Канстанцінаўна, Ярэц Наталля Сяргееўна, Барабан Дзмітрый Рыгоравіч з Гродна 16 жніўня папоўнілі спіс “экстрэмістаў”.

У Гродне заявілі іск да дырэктара школы. Ён фальсіфікаваў выбары ў 2020-м

У Гродне судзілі Анатоля Барысавіча Кавалёва — былога дырэктара СШ № 31 імя Кляцкова. Іск да яго заявіла сама школа і пракуратура Гродна. З яго вынікае, што былы дырэктар нанёс школе некаторую шкоду. Рэдакцыя Hrodna.life пры дапамозе «Кіберпартызан» разбіралася, што вядома пра справу і асобу мужчыны.

Анатоль Кавалёў у 2020 годзе.
Анатоль Кавалёў у 2020 годзе. Скрыншот з “Беларусь 1”

У Гродне за дзяржзраду будуць судзіць поўнага цёзку былога дырэктара шклозавода. Што вядома пра Ігара Бацяна?

У Гродне будуць судзіць чалавека, чые дадзеныя цалкам супадаюць са звесткамі былога дырэктара шклозавода «Нёман» — Ігара Міхайлавіча Бацяна. Яго абвінавачваюць паводле палітычнага артыкула — здрада дзяржаве.

Ігар Бацян
Ігар Бацян, фота з сацсетак

Загінуў баец Палка Каліноўскага — паляк з беларускімі каранямі

У час выканання баявых абавязкаў ва Украіне загінуў баец палка Каліноўскага і Міжнароднага легіёна, грамадзянін Польшчы, Пшэмыслаў «Кордзіян» Расевіч-Кучынскі. Раней ён быў валанцёрам у Гродне і вадзіў бясплатныя экскурсіі.

Пшэмыслаў Расевіч-Кучынскі
Пшэмыслаў Расевіч-Кучынскі. Крыніца фота: Facebook Natalia Panchenko, прэс-сакратаркі фонда Stand with Ukraine

У Гродне за абразу Лукашэнкі судзяць былога старшыню яўрэйскай абшчыны

Судовае паседжанне па справе Рамана Смірнова прайшло 15 жніўня. Былому старшыні яўрэйскай абшчыны і дырэктару ТАА «Гродзенскае агенцтва нерухомасці» пагражае да чатырох гадоў калоніі за абразу Лукашэнкі.

Раман Смірноў Гродзенскае агенцтва нерухомасці
Раман Смірноў. Фота: linkedin