Зламаны ясень у Жэмыслаўлі. Крыніца: канал "Спадчына"
У Жамыслаўлі Іўеўскага раёна ў парку перад палацам Умястоўскіх зламаўся 130-гадовы ясень.
Фота зламанага дрэва апублікаваў канал «Спадчына». Імаверна, гэта адбылося праз нядаўнія буры.
Рэдкае дэкаратыўнае дрэва — ясень пенсільванскі аўкубалістны — атрымала статус батанічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння яшчэ ў 1972 годзе.
Шмат паваленых старых дрэў, якіх ніхто не прыбірае, ляжыць у сядзібным парку ў Шчорсах, адзначалі чытачы канала ў каментарах.
Маёнтак графаў Умястоўскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры XVIII-XIX стагоддзяў у аграгарадку Жэмыслаўль. Ён з’яўляецца паменшанай копіяй варшаўскіх Лазенак — палаца караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Аўтарам праекта лічаць вядомага італьянскага архітэктара Марконі. У парку размешчаны гаспадарчыя пабудовы сядзібы: флігелі, лядоўня, амбар, захавалася прыдарожная капліца. Хоць комплекс размешчаны крыху ўбаку ад турыстычных шляхоў, карыстаецца цікаўнасцю ў наведнікаў.
Апошні ўладальнік Уладзіслаў Умястоўскі аддаў сядзібу пад навуковую базу з прыродазнаўчай і сельскагаспадарчай спецыялізацыяй Віленскага ўніверсітэта. У часы Першай сусветнай вайны тут быў нямецкі ваенны санаторый, пасля Другой сусветнай — кіраванне калгасу, пошта, клуб, бібліятэка. Будынак пуставаў з 2006 года.
У 2012 годзе палац гарэў, агонь знішчыў частку даху. У 2015 годзе комплекс купіў бізнэсовец з Іарданіі, але знік, нічога не зрабіўшы. У 2017 сядзібу купіў беларускі бізнэсовец, які паходзіць з месцаў непадалёк ад Жамыслаўля. Ён пачаў працы ў будынку, расчысціў парк побач з палацам.
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…