Пра з’яўленне беларускамоўнай версіі сайта прадпрыемства расказалі ў адной з суполак у Facebook, прысвечанай беларускай мове. Новую моўную версію зрабілі пасля звароту беларускі.

– Беларускамоўную версію сайта аформілі літаральна за два тыдні, тэрмін хуткі, таму некаторыя рубрыкі яшчэ дапрацоўваюць і паступова ўсе звесткі аб прадпрыемстве будуць прадстаўлены на беларускай мове, – напісала беларуска. 

У адказе на зварот кіраўніцтва завода падзякавала за ўвагу да сайта, назвала адсутнасць беларускай версіі істотным недахопам і заявіла, што неадкладна яго выправілі.  

Таксама там паабяцалі, што хутка з’явяцца ў дзяржаўнай сістэме зваротаў грамадзян і юрасоб. 

Чытайце таксама: Гісторыя, празрыстая як шкло. 10 фактаў пра Гродзенскі шклозавод, якіх вы не ведалі