Навіны

Крыпта, таксі і здача металу трапілі ў топ нелегальных заробкаў у Гродне

Незаконны абарот крыптавалюты, праца таксі без рэгістрацыі і абарот лому каляровых металаў сталі самымі папулярнымі відамі незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці ў Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе.

На чым нелегальна спрабуюць зарабіць гродзенцы

За першае паўгоддзе 2024 года Эканамічны суд Гродзенскай вобласці разгледзеў 295 адміністрацыйных спраў. З іх 195 — па незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Абарот крыптавалюты маладымі, а часам і непаўнагадовымі людзьмі — адзін з самых папулярных відаў нелегальнага заробку ў вобласці. У топ таксама трапілі праца таксі без рэгістрацыі ў якасці ІП і незаконны абарот лому каляровых металаў, расказаў старшыня Эканамічнага суда Гродзенскай вобласці Дзяніс Валдайцаў, піша БелТА.

Згодна з Дэкрэтам № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі» ад 2017 года, для пакупкі і продажу крыптавалюты можна выкарыстоўваць толькі крыптабіржы, якія працуюць на тэрыторыі Беларусі. Іншы абмен крыпты, напрыклад, наўпрост паміж карыстальнікамі, забаронены.

Чытайце таксама: Амаль 250 000 рублёў праз суд забралі ў гродзенскіх крыптавалютчыкаў

Пачалі часцей звяртацца ў суд з-за праблем на мяжы

За першыя шэсць месяцаў 2024 года ў Эканамічны суд Гродзенскай вобласці трапіла 2220 зваротаў. Усё часцей звяртаюцца па справах транспартнай экспедыцыі з-за напружанай сітуацыі на мяжы.

— Ускладнілася лагістыка, усталі праблемы з перасячэннем дзяржаўнай мяжы, адпаведна прадпрыемствы, перавозчыкі, экспедытары. Яны або затрымліваюцца на мяжы, не могуць своечасова даставіць давераны ім груз, адпаведна гэта можа пацягнуць як штрафныя санкцыі, так і іншыя меры. Так часам і ўвогуле не дастаўляюць яго, паколькі межы зачыненыя, — цытуе Дзяніса Валдайцава тэлеканал «Гродна Плюс».

Колькі ў вобласці банкрутаў

За першую палову 2024 года ў эканамічны суд паступілі 31 заява аб банкруцтве і дзве аб неплацежаздольнасці. У параўнанні з мінулым годам колькасць такіх зваротаў зменшылася на 45%.

Адно з прадпрыемстваў-банкрутаў — сетка крамаў «Остров чистоты и вкуса». Галаўное прадпрыемства гэтай фірмы зарэгістравана ў Іўеўскім раёне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025