Гродзенец зарабіў на абмене крыптавалюты на двух папулярных крыптабіржах 160 095 рублёў ($ 50 566). Суд палічыў гэта незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю і аштрафаваў яго на 30 базавых велічынь (1110 рублёў). А таксама канфіскаваў палову даходу.

Гродзенец дапамагаў іншым людзям праводзіць здзелкі з токенамі, але рабіў гэта ў парушэнне патрабаванняў Дэкрэта № 8 2017 года «Аб развіцці лічбавай эканомікі»: ён выкарыстаў крыптабіржу, якая не працуе на тэрыторыі Беларусі.

У выніку ён выканаў 733 ордэра па продажы токенаў на агульную суму 160 095,3 рублёў. Гэта і быў яго прыбытак.

Токен — запіс у рэестры блокаў транзакцый (блокчэйне), іншай размеркаванай інфармацыйнай сістэме, якая сведчыць наяўнасць у яго ўладальніка правоў на аб’екты грамадзянскіх правоў і (або) з’яўляецца крыптавалютай.

Справу разглядалі ў эканамічным судзе Гродзенскай вобласці. Яно паступіла з Інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў Гродзенскай вобласці. Мужчыну судзілі за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць паводле арт.3 арт. 13.3 КаАП.

Гродзенец прызнаў, што сапраўды гандляваў крыптавалютай, але папрасіў спыніць справу ў сувязі з адсутнасцю складу адміністрацыйнага правапарушэння. Ён растлумачыў, што здзелкі з крыптавалютой здзяйсняў самастойна, у асабістых інтарэсах і за свой кошт. Гродзенец лічыць, што дзейнічаў у рамках права згодна з п.п. 2.2 Дэкрэта № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі». Суд палічыў, што правапарушэнне ўсё ж такі ёсць і аштрафаваў яго і пастанавіў канфіскаваць палову даходу: 80 047,52 рублёў.

Чытайце таксама: «Гродна Азот» хоча ўвесці на заводзе крыптавалюту. Эксперт: гэта нязграбная спроба абысці санкцыі