Навіны

Будынкі ў Гродне па некалькі разоў выстаўляюць на аўкцыён: стартавая цана зніжаецца, але пакупнікоў няма

Будынак былога аэрапорта з дыспетчарскай вежай каля Юбілейнага возера ў Гродне выставілі на аўкцыён трэці раз. Паўторна спрабуюць прадаць і будынак былога Цэнтра пазашкольнай працы «Прамень». Аўкцыён па абодвух лотах пройдзе 9 верасня.

Былы аэрапорт патаннеў на 80%

Упершыню будынак былога аэрапорта з дыспетчарскай вежай выставілі на аўкцыён у чэрвені 2022. Цягам 2023 года яго спрабавалі прадаць чатыры разы — кожны раз з паніжэннем цаны. Напрыклад, у ліпені 2023 былы аэрапорт паспрабавалі прадаць за 466 167,16 руб. А ў снежні цана знізілася ўжо да 298 тыс. рублёў.

Сёлетні аўкцыён адбудзецца 9 верасня — інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце Гродзенскага аблвыканкама. У параўнанні з першым аўкцыёнам стартавая цана знізілася на 80% — за будынак просяць 129 367,16 руб.

Адміністрацыйны будынак былога аэрапорта з дыспетчарскай вежай знаходзіцца на вуліцы Суворава, 167А. Яго агульная плошча — 644,2 кв.м. Там ёсць склеп і склад. Незвычайная дэталь — зашклёная дыспетчарская вежа на даху. Да будынка прылягае заасфальтаваная тэрыторыя плошчай амаль 705 кв.м.

Паводле ўмоваў аўкцыёну будучы ўладальнік павінен рэканструяваць будынак пад аб’ект адміністрацыйна-гандлёвага прызначэння: за год трэба зацвердзіць праект рэканструкцыі, капітальнага рамонту ці мадэрнізацыі нерухомасці. Увесці аб’ект у эксплуатацыю неабходна не пазней за тры гады з дня заключэння дагавора куплі-продажу.

Былы «Прамень» страціў у цане 30%. Яго прадаюць пад гатэль

Былы будынак Цэнтра пазашкольнай працы «Прамень» на вуліцы Гарнавых, 5 выстаўляюць на аўкцыён трэці раз.

У красавіку 2024 года пачатковая цана за права арэнды на 50 гадоў цаглянага будынка 1945 года пабудовы плошчай амаль 1,5 тыс. кв. м. складала 1 854 406 рублёў. Праз некалькі месяцаў лот патанней на 20% - да 1,49 млн.

На будучым вераснёвым аўкцыёне стартавая цана будынка — 1 308 411,84 руб. Гэта на 30% меней, чым на першых таргах.

Пакупнік павінен на працягу года ад дня заключэння дамовы распрацаваць праект рэканструкцыі будынка пад гатэль альбо матэль. На рэканструкцыю новы ўласнік будзе мець тры гады.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025