Спаборніцтвы па матацыклетным спорце прайшлі 27-28 ліпеня ў раёне аэрадрома Караліно пад Гроднам. Заезды праходзілі ў розных класах: удзельнічалі і дарослыя матацыклісты, і дзеці. Hrodna.life сабраў фатаграфіі з трасы.
У рамках Кубка Беларусі па мотакросе ўдзельнікі спаборнічалі ў васьмі розных класах: 50 см3, 65 см3, 85 см3, EMX 125, EMX 250, «Нацыянал», Open і «Матацыкл з каляскай». У гэтым годзе спаборніцтвы прысвяцілі памяці героя СССР Дзмітрыя Карбышава і 80-годдзю вызвалення Беларусі.


Паралельна з Кубкам Беларусі праходзіў і адзін з этапаў Кубка Беларускай федэрацыі матацыклетных відаў спорту. Там матацыклісты спаборнічалі ў чатырох класах: “Ветэран”, “Пачатковец”, “Хобі” і “МХ-К”.






Перад заездамі ўдзельнікі маглі патрэніравацца на трасе. У першы дзень на гэта давалася 40 хвілін, у другі – дзве гадзіны. Каб узяць удзел, раніцай трэба было таксама прайсці медыцынскі і тэхнічны кантроль.
Чытайце таксама: Каля Гродна адкрылі пракат матацыклаў для бездарожжа — даюць ездзіць нават без правоў
У спаборніцтвах удзельнічалі і дарослыя, і дзеці. Напрыклад, у класе 50 см3 выступаюць спартсмены ва ўзросце 5-8 гадоў, у класе 65 см3 – 8-12 гадоў, 85 см3 – 11-14 гадоў.













