Колы над зямлёю, рык на ўсю паркоўку: у Гродне прайшоў чацвёрты этап аўтаджымханы

Цёмна-шэрыя сляды ад шын на паркоўцы каля ГЦ OldCity адмыюцца яшчэ не хутка. 7 верасня тут прайшлі спаборніцтвы па хуткасным манеўраванні – аўтаджымхана.

Аўтаджымхана – гэта дзяўчаты і хлопцы на машынах у найлепшых традыцыях Need for Speed, рык матораў, гучнейшы за музыку, бочкі і конусы, якія так і хочацца збіць. Гродзенскія спаборніцтвы – чацвёрты этап гонак у Беларусі. Папярэднія прайшлі ў Магілёве, Полацку і Віцебску.

Четвертый этап кубка ADTBY по джимхане в Гродно

Четвертый этап кубка ADTBY по джимхане в Гродно

Колы над зямлёю, рык на ўсю паркоўку: у Гродне прайшоў чацвёрты этап аўтаджымханы

Колы над зямлёю, рык на ўсю паркоўку: у Гродне прайшоў чацвёрты этап аўтаджымханы

Да пачатку спаборніцтваў гледачы абкружылі агароджу пляцоўкі. Пачуўшы голас вядучага, падцягнулася яшчэ больш гасцей. Кіроўцы ведалі, як зрабіць эфектна: колы адрываліся ад зямлі, машыны занасіла на паваротах, рык матораў гучаў па ўсёй акрузе.

Спаборніцтвы праходзілі ў рамках акцыі «Спартоўцы – за бяспеку дарожнага руху». Ведаючы гэта, падыходзіш бліжэй і здзіўляешся: такія ліхачы – за бяспеку на дарозе? Але міліцыянеры, якія стаялі побач, не пярэчылі. Надаваў упэўненасці і КАМАЗ у цэнтры пляцоўкі (на шчасце, з ім ніхто не сутыкнуўся). Да і кіроўцы, здавалася, зусім не “зялёныя”, нават тыя, хто выступаў у класе R2 – «пілоты-пачаткоўцы».

Пераможцамі ў гэтай катэгорыі сталі Уладзімір Коўцік (1 месца), Марыя Зарубіна (2 месца), Раман Ермакоў (3 месца). Званне прафесіяналаў падцвердзілі Дзмітрый Баркан (1 месца), Аляксандр Цэдрык (2 месца), Аляксей Шандзюкоў (3 месца). У камандным заліку 1 месца ўзялі “Texaco Havoline”, 2 – Nakayama team.

Четвертый этап кубка ADTBY по джимхане в Гродно

Четвертый этап кубка ADTBY по джимхане в Гродно

Колы над зямлёю, рык на ўсю паркоўку: у Гродне прайшоў чацвёрты этап аўтаджымханы

Не сышлі без узнагарод і гледачы: хтосьці вярнуўся дадому з кавай ад партнёраў, хтосьці – з маторным маслам, хтосьці – з неверагоднымі ўражаннямі ад язды па трасе спаборніцтваў.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: