Ужо традыцыйна кожны верасень Ліда прымае тысячы гасцей з розных куткоў краіны на піўным фестывалі. Сёлетні фестываль праходзіць 7 верасня. Яго асаблівасцю стала адкрыццё помніка князю Гедыміну каля Лідскага замка.

З першых хвілін мерапрыемсва вуліцы запоўніліся турыстамі і жыхарамі горада. Імправізаваныя сталы з парапетаў, фудкорты, атракцыёны, жывая музыка і фотазоны ствараюць неверагодную атмасферу свята. Жадаючыя могуць пракаціцца па возеры на караблі ці палётаць вакол гораду на верталёце.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life