ФОТА: У Лідзе адкрылі помнік Гедыміну

Падчас Дня горада і фестываля Lidbeer у Лідзе ўрачыста адкрылі помнік Гедыміну. Мясцовыя ўлады лічаць, што ён стане важным гарадскім аб’ектам і пачатковай кропкай для экскурсій, а таксама дадасць новым пакаленням цікавасці да гісторыі.

Скульптура зроблена з бронзы, важыць 2,5 тоны. Выраблялі яе ў Мінску. Аўтары скульптуры – мастак і скульптар родам з Ліды Сяргей Аганаў і скульптар Вольга Нячай. Сяргей кажа, што помнік быў своеасаблівай данінай роднаму гораду.


У Лідзе ўсталявалі помнік Гедыміну. Але скульптуру вы пакуль не ўбачыце


– Гэта для мяне родны горад, – кажа ён пра Ліду. – Тут жывуць мае бабуля і дзядуля. Я вельмі шчаслівы, што ў мяне з’явілася магчымасць штосьці зрабіць для свайго горада. І атрымалася, што я аддаў даніну гораду, які вельмі люблю.

Сяргей кажа, што працаваць было вельмі камфортна, была добрая супраца з мясцовымі ўладамі.

ФОТА: У Лідзе адкрылі помнік Гедыміну

– Манументальная скульптура – вельмі няпросты і дарагі занятак. Нам выпаў неверагодны шанец паставіць помнік за прыватныя грошы – гэта рэдкая сітуацыя ў Беларусі. Праект такога маштаба, такая арганізацыя – для мяне гэта свайго рода цуд, – кажа Вольга Нячай.

Спонсарам помніка стала кампанія “Белтэкс оптык”.

– Галаўны офіс фірмы знаходзіцца ў Вільні. Гедымін – знакавая фігура і для Літвы, і для Беларусі. Таму было прынята рашэнне пра поўнае фінансаванне праекта. Помнік атрымаўся цудоўным, – кажа Алег Матусевіч, дырэктар фірмы.

На адкрыццё завіталі актывісты з бел-чырвона-белымі сцягамі. Пасля адкрыцця наведвальнікі доўга не разыходзіліся і фатаграфаваліся на фоне помніка.

Хто такі Гедымін?

Гедымін – вялікі князь Літоўскі (1316-1341), падчас кіравання якога тэрыторыя ВКЛ павялічылася ўдвая, лічыцца заснавальнікам Ліды: ў 1323 годзе ён пачаў будаўніцтва Лідскага замка.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: