Навіны

Прабегчы па першай сталіцы ВКЛ: у Навагрудку пройдзе свая «Вандроўка»

Забег «Навагрудская Вандроўка» ўпершыню пройдзе ў Навагрудку 25 жніўня. Удзельнікам прапануюць дыстанцыі 3,5 і 10 км. Арганізуе спартыўную падзеі тая ж каманда, што ладзіць традыцыйную «Гарадзенскую вандроўку».

Арганізатары абяцаюць, што ў новым забегу будуць усе традыцыйныя атрыбуты гродзенскага спаборніцтва: цікавы стартавы пакет, унікальны медаль фінішара і экскурсіі. Таксама на трасе будзе шмат горак. Траса «Гарадзенскай вандроўкі» вядомая сваімі перападамі вышыні, а ў Навагрудку іх будзе яшчэ больш.

Дарослыя ўдзельнікі змогуць выбраць дыстанцыю 3,5 або 10 км. Для дзяцей будуць забегі на 60, 200 і 400 м. Рэгістрацыя на забег ужо адкрытая. Колькасць месцаў абмежаваная: 300 для дарослых і 50 для дзяцей. Па стане на 26 ліпеня быў заняты ўжо 151 слот.

Дызайн медалю фінішара ўжо вядомы — на ім будзе выява адной з вежаў Навагрудскага замка.

Медаль забегу «Навагрудская вандроўка». Крыніца: instagram.com/vandroukagrodno

Чытайце таксама: Як прайшла сёмая «Гарадзенская вандроўка»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025