Навіны

У Гродне адкрываецца новы музей «Старая хатка»: ён размясціўся ў брыгіцкім лямусе

Экспазіцыя «Старая хатка» з прадметамі вясковага побыту і выстава старадаўніх абразоў размясціліся ў будынку лямуса на тэрыторыі Брыгіцкага кляштара ў Гродне. Пра гэта расказаў тэлеканал «Гродна Плюс».

Прадметы для выставы збіралі некалькі гадоў, у тым ліку ў час экспедыцый па вёсках. Дапамаглі з пошукамі таксама гродзенцы і жыхары вобласці. Спачатку планавалася, што музей адкрыецца да канца 2023 года.

Упершыню пра тое, што ў лямусе можа адкрыцца музей, пачалі казаць у 2019 годзе. Тады акурат скончылася вонкавая рэстаўрацыя будынка. Пры гэтым спачатку меркавалася, што там будзе музей Гродзенскай каталіцкай дыяцэзіі. Але ў выніку вырашылі адкрыць экспазіцыю старадаўняга побыту.

Лямус — унікальны для Беларусі помнік

Гродзенскі лямус — унікальны прыклад драўлянага дойлідства XVIII ст. Яго пабудавалі ў 1769 годзе без выкарыстання цвікоў. Лямус будаваўся як часткова жылы і часткова гаспадарчы будынак. На першым паверсе быў склад, на другім — жылыя пакоі для манашак. У савецкі час манастыр заняў псіхіятрычны шпіталь і ў лямусе таксама былі кабінеты ўрачоў.

Рэстаўрацыя лямуса ішла з 2016 года

У 2016 годзе, калі лямус быў у аварыйным стане, адмыслоўцы з Польшчы пачалі яго аднаўленне. У ходзе рэстаўрацыі адрамантавалі падмуркі, замянілі прагнілыя і спарахнелыя дэталі, з будынка прыбралі ўсё лішняе і не аўтэнтычнае, замянілі дах, З 2019 года доступ на тэрыторыю адкрыты для турыстаў. Перыядычна там адбываюцца экскурсіі.

Будынак лямуса ўключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Ён мае нулявую — гэта значыць найвышэйшую — катэгорыю каштоўнасці. Гэта адзін з самых каштоўных помнікаў архітэктуры ў Гродне і наогул ва ўсёй Беларусі, які не мае аналагаў у краіне.

Не толькі лямус, але і падвалы касцёла

Для турыстычных груп адкрыты яшчэ і падвалы касцёла і былога кляштара. Там знаходзіцца невялікі музей з розных каштоўнасцей, што захаваліся ў храме. Экскурсіі праводзіць рэктар касцёла Антоні Грэмза. Трапіць у падвалы можна па папярэднім запісе.

Глядзіце таксама: Гродзенскі «Танец Смерці» — пра што кажа мастацкі скарб з кляштара брыгітак

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025