Старажытныя абразы і лямус без адзінага цвіка. На экскурсію аб спадчыне брыгітак у Гродне прыйшлі больш за 100 гродзенцаў

Убачыць гродзенскі лямус і спусціцца ў сутарэнні брыгіцкага касцёла змаглі наведвальнікі экскурсіі «Спадчына брыгітак» 13 красавіка. Разам з экскурсаводам Гражынай Шалкевіч экскурсію праводзіў ксёндз з храма Антоній Грэмза і гродзенка Тэрэза Белавусава.

«Касцёл і кляштар скончылі будаваць адначасова, – распавёў Антоні Грэмза. – Усяго будаўніцтва заняло 15 гадоў. Сам храм першапачаткова будаваўся родам Весялоўскіх як сямейная пахавальня. Яны планавалі быць пахаваныя тут і запрасілі манаскі ордэн брыгітак, каб тыя маліліся за памерлых».

Старажытныя абразы і лямус без адзінага цвіка. На экскурсію аб спадчыне брыгітак у Гродне прыйшлі больш за 100 гродзенцаў

Разам са святаром экскурсія спусцілася ў падвалы храма. Цяпер там знаходзіцца месца сходу іх абшчыны, а таксама карцінная галерэя з абразамі XVI – XVII стагоддзяў. Таксама ў падвалах захоўваюцца некаторыя асабістыя рэчы брыгітак і рэшткі бібліятэкі манастыра.

Па словах святара, гісторыя брыгіцкага архіва не вельмі радасная. «Калі манастыр зачынілі, тут была псіхлячэбніца. Будынак перараблялі, многія ўваходы былі замураваныя і створана мноства перагародак. І вось аднойчы, калі праводзіліся працы, быў знойдзены архіў брыгітак, іх бібліятэка, а таксама партрэты роду Весялоўскіх. Усё гэта было канфіскавана і перавезена ў Санкт-Пецярбург».

Наконт закрыцця манастыра ў экскурсавода таксама ёсць свая гісторыя: калі прыйшла расійская ўлада, то паўстала пытанне пра закрыццё каталіцкіх манастыроў. Але манастыр у Гродне пакінулі. Брыгіткам дазволілі прыняць у сябе сясцёр-законніц іншых ордэнаў. Пасля смерці апошняй брыгіткі манастыр аблюбавалі сёстры-назарэтанкі.

Асаблівасцю экскурсіі стала і наведванне старога лямуса. Некалькі гадоў ён быў зачынены на рэстаўрацыю і не прымаў турыстаў. Заходзіць унутр нельга і цяпер – там працягваюцца працы. Экскурсавод Гражына Шалкевіч падкрэслівае – праходзіць менавіта рэстаўрацыя, а не рэканструкцыя. Пры аднаўленні імкнуцца захаваць як мага больш арыгінальных элементаў першапачатковай пабудовы.


Для экскурсій адкрылі лямус у Гродне – самы стары драўляны будынак Беларусі


На сустрэчу з экскурсантамі прыйшла Тэрэза Белавусава. Дзіцём яна прыходзіла да манашак, якія жылі тут: «Тут быў цудоўны яблыневы сад, паўсюль былі высаджаны вяргіні і белыя лілеі – кветка-сімвал божай маці. Манашкі жылі ў лямусе. Іх клікалі Вікторыя і Вераніка. Яны мяне выхоўвалі. Заўсёды было вельмі прыгожа. Перад лесвіцай на другі паверх ляжаў дыванок, а ўнутры былі абразы і царкоўныя кнігі».

Старажытныя абразы і лямус без адзінага цвіка. На экскурсію аб спадчыне брыгітак у Гродне прыйшлі больш за 100 гродзенцаў

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: